У сувязі з тым, што адвакат Ігара Лосіка звязаны падпіскай аб неразгалошванні, падрабязнасці крымінальнай справы ён абмяркоўваць не мае права, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Адзначаецца, што Ігар здаровы, бадзёры духам і не мае намеру здавацца. Датычнасці да інкрымінаванай супрацьпраўнай дзейнасці ён не прызнае, лічыць сваё затрыманне і зняволенне незаконным і неабгрунтаваным.

Напісаць і падтрымаць Лосіка можна па адрасе: вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0