Сёння ў некаторых раёнах краіны ў Бабарыкі і Цапкалы не прызналі подпісы, якія яны падалі для сваёй рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары.

Фота Надзеі Бужан.

У Фрунзенскім раёне Мінска зрэзалі 47 тысяч подпісаў у падтрымку Бабарыкі і 17 тысяч подпісаў Цапкалы. Подпісы ў падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, Ганны Канапацкай, Андрэя Дзмітрыева і Святланы Ціханоўскай там прызнаныя сапраўднымі.

У Савецкім раёне Гомеля ў Бабарыкі і Цапкалы не прызналі подпісы. Затое ў Лукашэнкі, Канапацкай і Чэрачня — усё бездакорна. Па гэтай прычыне прынята рашэнне не залічваць экс-кіраўніку Белгазпрамбанка ўсе здадзеныя на праверку 4870 подпісаў. У экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы не пайшлі ў залік усе 1956 подпісаў.

У Кастрычніцкім раёне Віцебска прызналі несапраўднымі подпісы за вылучэнне Цапкалы. Камісія прызнала несапраўдным 1221 подпіс за Валерыя Цапкалу, бо «пры праверцы было выяўлена 15,45% несапраўдных подпісаў».

У Цэнтральным раёне Гомеля не прынялі подпісы за вылучэнне Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты, паведамляюць Моцныя навіны. За Віктара Бабарыку жыхары Цэнтральнага раёна паставілі 4177 подпісаў — іх не залічылі.

У Светлагорскім раёне выбарчая камісія прызнала несапраўднымі подпісы за Цапкалу, паведамляе «Гомельская Вясна». Выбарчая камісія не прыняла 1577 подпісаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?