У Гомельскай вобласці за мінулыя выхадныя на пажарах загінулі трое малалетніх дзяцей.

Як паведамілі БелаПАН у цэнтры навучання і прапаганды абласнога ўпраўлення МНС, за выхадныя ў вобласці адбылося 25 пажараў.

11 красавіка ў Мазыры ўзнікла ўзгаранне на балконе кватэры 4‑га паверха, загінула дзяўчынка 2004 года нараджэння.

У гэты ж дзень у вёсцы Забалоцце Рагачоўскага раёна падчас пажару ў прыватным доме загінулі брат і сястра — двух і трох гадоў. Бацькі дзяцей стаялі на ўліку як непаспяховая сям’я, злоўжывалі спіртнымі напоямі.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0