Падчас суботніку Аляксандр Лукашэнка з’явіўся на публіцы ў незвычайным галаўным уборы. У ім ён дэманстратыўна даваў інтэрв’ю журналістам, разважаў пра беларуска-расійскія адносіны і бягучую палітычную сітуацыю.

«Каўпакі такія некалі Вячаслаў Зайцаў рабіў, — кажа мадэльер вопраткі Святлана Длатоўская, да якой мы звярнуліся па каментар. — Расійскі мадэльер у адной сваёй калекцыі імітаваў купалы... Падобныя ж каўпакі можна пабачыць на гравюры Радзівілаўскага летапісу, дзе адлюстравана ўзяццё Мінску войскам Яраславічаў у 1066 г. Гараджане стаяць звязаныя, з голымі галовамі, а воі Яраславічаў — перад імі на конях у такіх шапачках. Яшчэ яна мне нагадала манаскі клабук. Толькі клабукі робяцца з кліноў матэрыі, а тут шапка вязаная, трыкатажная. Накшталт лыжнай. І, відавочна, малаватая — сабралася наверх».

Якраз дзякуючы гэтай «сабранасці наверх», галаўны ўбор кіраўніка дзяржавы аддалена нагадвае фрыгійскі каўпак — вядомы з антычнасці галаўны ўбор, які валяўся з лямцу. У Старажытнай Грэцыі ён лічыўся сімвалам свабоднага чалавека. Калі яго адзяваў раб, ён атрымліваў свабоду. Лічыцца таксама выявай бычынага рогу ці фалічным сімвалам. Шапку, накшталт фрыгійскага каўпака, можна бачыць на старажытных выявах багоў: егіпецкага бога плоднасці Азірыса, грэцкага бога шлюбных сувязяў Ганімеда, грэцкага ж бога маланак Зеўса.

«Светлыя зігзагі на чорнай шапцы — гэты малюнак можа сімвалізаваць што заўгодна, — кажа С.Длатоўская. — І змяю, і дождж — увогуле, вадзяныя знакі».

Іншымі словамі, такая шапка на кіраўніку дзяржавы — да спорных веснавых дажджоў.

 У цэнтры - у чырвоным каптурку экс-міністр міліцыі Уладзімір Навумаў.

У цэнтры - у чырвоным каптурку экс-міністр міліцыі Уладзімір Навумаў.

Фота Сямёна Печанка і з афіцыйнага сайта прэзідэнта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?