«Белавія» зноў падоўжыла прыпыненне рэгулярных рэйсаў у Расію. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага нацыянальнага авіяперавозчыка.

«Белавія» падоўжыла да 31 ліпеня прыпыненне рэгулярных рэйсаў у Расію», — паведамілі ў кампаніі.

Палёты былі прыпыненыя пасля таго, як Расія 18 сакавіка закрыла межы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0