Сёння раніцай мінчук у доме на вуліцы Грыбаедава выкінуў з акна 24-га паверха сабаку, сваю паўтарагадовую дачку, а пасля саскочыў сам. Падрабязнасці трагедыі паведамляе Следчы камітэт.

Устаноўлена, што 34-гадовы жыхар Мінска знаходзіўся дома разам са сваёй малалетняй дачкой. У нейкі момант мужчына сабраў рэчы сваёй былой сужыцелькі і падпаліў іх у ванным пакоі. Пасля гэтага ён узяў сваю паўтарагадовую дачку і сабаку, з якімі накіраваўся на агульны балкон 24-га паверха. Спачатку мужчына скінуў з балкона сабаку, а пасля тое ж самае зрабіў з дачкой. Затым мінчук скончыў жыццё самагубствам, саскочыўшы ўніз.

Згодна з папярэдне атрыманай інфармацыяй, гэтыя дзеянні маглі быць учынены на глебе канфлікту з 29-гадовай былой сужыцелькай, якая і з'яўляецца маці дзіцяці.

Першапачаткова СК паведамляў, што трагедыя адбылася ў доме на вуліцы Рэпіна — адбылося гэта з-за таго, што дамы размешчаны адзін насупраць аднаго і ў іх агульны двор.

Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

Завялі крымінальную справу па п. 2 ч. 2 арт. 139 (забойства заведама малалетняй) КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0