Закон аб забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў Ганконгу, прыняты ўладамі Кітая, афіцыйна ўступіў у сілу, паведамляе RTHK.

Новы закон закліканы прадухіляць пагрозу дзяржаўнай уладзе, у тым ліку не дапускаць падбухторвання, тэрарызму і ўмяшання знешніх сіл у справы адміністрацыйнага раёна.

Дакумент прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення:

для тых, чые дзеянні накіраваны на падрыў улады альбо аддзяленне Ганконга або іншай часткі краіны ад Кітая;

для тых, хто здзейсніў тэракт;

для тых, хто ўступіў у змову з замежнымі сіламі з мэтай паставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку.

Таксама ў Ганконгу будуць створаны спецыяльныя прадстаўніцтвы органаў дзяржбяспекі Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0