У Гродне прайшлі адміністрацыйныя суды над фігурантамі «справы Ціханоўскага», а у Лідзе — над удзельнікамі аўтапрабегу салідарнасці. Усіх асудзілі, паведамляе «Вясна».

Тры гарадзенцы — Уладзімір Навумік, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга — з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай «справы Ціханоўскага» і цяпер знаходзяцца у СІЗА-1 у Мінску. Але акрамя гэтага, за інцыдэнт з Ціханоўскім, што адбыўся 29 мая, на ўсіх трох склалі і адміністрацыйныя пратаколы. Іх разгляд і прайшоў сёння, 30 чэрвеня, у Гарадзенскім абласным судзе. Усе трое ўдзельнічалі ў пасяджэнні з дапамогай відэасувязі.

Суддзя Ларыса Барэль вынесла рашэнне пакараць Уладзіміра Навуміка арыштам — 4 сутак паводле артыкула 17.1 і 6 сутак паводле артыкулу 23.4 КаАП. Агулам — 10 сутак арышту.

Пасля гэтага Ларыса Барэль распачала разгляд адміністрацыйннай справы па арт. 17.1 КаАП у дачыненні да Яўгена Разнічэнкі. Ларыса Барэль вынесла рашэнне пакараць Разнічэнку на 7 сутак.

Суддзя Руслан Гурын разгледзеў справу Уладзіміра Кнігі (арт. 17.1 КаАП). Рашэнне суда — пакараць Уладзіміра Кнігу арыштам на 7 сутак.

У Лідскім раённым судзе прайшлі працэсы над затрыманымі 29 чэрвеня актывістамі, якія 28-га чэрвеня ўчынілі аўтапрабег у знак салідарнасці з палітзняволенымі, з выкарыстаннем бел-чырвона-белых сцягоў. За гэта рашэннем суда Аляксандр Захватовіч, Павал Шыдлоўскі, Эдгар Імбрас і Сяргей Пантус былі пакараныя штрафамі ў памеры 25 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0