Фота з сайта «Прэсбола»

Фота з сайта «Прэсбола»

Вядомы беларускі гандбаліст Андрэй Клімавец, які пражывае ў Нямеччыне і працуе там трэнерам, распавёў пра тое, што сочыць за падзеямі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, піша Tribuna.com.

— За перадвыбарным палітычным жыццём на радзіме сочыце?

— Безумоўна. Стараюся быць у курсе ўсіх падзей, чытаю інфармацыйныя сайты.

— І што пры гэтым думаеце?

— Напэўна, час нешта мяняць. Лічу, Беларусь саспела для зменаў. Правяду аналогію са спортам. Не ведаю ніводнага трэнера, які паспяхова кіраваў бы камандай больш за дзесяць гадоў.

І калі ў камандзе нелады, то перш за ўсё мяняюць трэнера, а не ўсю каманду, — сказаў Клімавец.

У сярэдзіне «нулявых» Клімавец стаў грамадзянінам Нямеччыны і ў 2007-м у яе складзе зборнай выйграў чэмпіянат свету. Па завяршэнні кар'еры гульца Андрэй Клімавец трэніраваў «Пфорцхайм» з трэцяй лігі.

Узяўшы ў 2019-м гадавы перапынак, ён зноў узначаліў каманду з зямлі Бадэн-Вюртэмберг у пачатку гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0