Нью-Ёрк збіў успышку каранавіруса, вельмі цікавая маска на жанчына справа, фота NY Post

Нью-Ёрк збіў успышку каранавіруса, вельмі цікавая маска на жанчына справа, фота NY Post

ЗША могуць сутыкнуцца з сітуацыяй, пры якой колькасць выяўленых за дзень заражаных вырасце да 100 тыс. Пра гэта заявіў дырэктар Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША, доктар Энтані Фаўчы, перадае CNN.

«Цяпер у нас больш за 40 тыс. новых выпадкаў у суткі. Я не здзіўлюся павелічэнню да 100 тыс. у дзень, калі нічога не зменіцца, і таму я вельмі занепакоены [сітуацыяй]», — заявіў Фаўчы камітэту сената ЗША па ахове здароўя, адукацыі, працаўладкаванні і пенсіях на слуханнях з нагоды пандэміі.

Па словах Фаўчы, яго хвалюе, што людзі збіраюцца ў натоўпы і не носяць маскі, а ўлады надаюць недастаткова ўвагі захаванню інструкцый па адкрыцці прадпрыемстваў у ЗША.

За ўвесь час у ЗША зафіксавана 2 млн 272 выпадкі каранавіруса. Памерлі 130 тысяч, учора заразіліся 46 тысяч чалавек.

У лідарах штаты Нью-Ёрк, Каліфорнія, Нью-Джэрсі, Тэхас, Фларыда (417 тысяч, 231 тысяча, 176 тыс, 167 тыс, 152 тыс.). Прычым новымі анты-лідарамі па ўспышках сталі Каліфорнія, Тэхас і Фларыда. У Каліфорніі і Тэхасе зафіскавана ўчора па 7900 выпадкаў, у Фларыдзе 6093. У штаце Нью-Ёрк, напрыклад, 508 выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0