Прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў да чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС наведаюць раёны Гомельскай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад радыяцыі.

24 красавіка запланаванае наведванне імі Веткі, Чачэрска і Кармы, 25 красавіка — Хойнікаў, Брагіна і Нароўлі. Актывісты збіраюцца ўскласці кветкі да памятных знакаў адселеным вёскам і ахвярам аварыі на ЧАЭС, сустрэцца з мясцовым насельніцтвам.

Заявак на масавыя акцыі яны не збіраюцца падаваць, бо лічаць, што для таго, каб ускладваць вянкі і кветкі, дазвол уладаў непатрэбны, ‑‑ зазначыў прадстаўнік Гомельскай абласной кааліцыі АДС Васіль Палякоў.

Згоду на ўдзел у паездках па Гомельшчыне ўжо далі Аляксандр Казулін, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька. Возьмуць у іх удзел і прадстаўнікі гомельскай абласной кааліцыі АДС.

Традыцыйна ў гэты ж час забруджаныя раёны Беларусі наведвае і Аляксандар Лукашэнка.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0