Паводле новых звестак, рост ВУП Беларусі запаволіўся да 1,1%.

Рост ВУП Беларусі ў першым квартале 2009 году замарудзіўся да 1,1% проці аналагічнага перыяду мінулага году. Аб’ём прамысловай вытворчасці ўпаў на 4,5% (28381,4 млрд. руб.).

Разам з тым Белстат Беларусі адкарэктаваў у меншы бок дадзеныя па росце ВУП і прамысловай вытворчасці краіны за папярэднія месяцы. Гэтак, у студзені гэтага году ў параўнанні з студзенем мінулага рост ВУП склаў 2,6%, а не 4,2%, як паведамлялася раней.

У студзені-лютым 2009 году ў параўнанні з студзенем-лютым 2008-га, як вынікае з новых дадзеных Белстату, рост ВУП склаў 1,2%. Між тым месяц таму Белстат спярша паведаміў пра рост ВУП за пазначаны перыяд на 1,4%, аднак праз пару дзён падкарэктаваў дадзены паказчык да 2,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?