УНІАН

УНІАН

Улады Кіева прынялі рашэнне аб узмацненні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у сталіцы Украіны, піша «Інтэрфакс-Украіна

«У прыватнасці, абмежаваны час працы ўстаноў грамадскага харчавання і забаўляльных устаноў (у тым ліку кінатэатраў) - да 22:00. Абмежавана таксама правядзенне масавых мерапрыемстваў культурнага, забаўляльнага, спартыўнага, рэкламнага характару - з 22:00», — сказаў мэр Віталь Клічко падчас прэс-канферэнцыі анлайн у сераду.

Ён адзначыў, што абмежаванні вымушаныя і накіраваны на стрымліванне распаўсюджвання каранавіруса ў сталіцы.

Колькасць жыхароў Кіева, у якіх за мінулыя суткі выявілі каранавірус, павялічылася на 101 чалавека, сярод іх — 7 медыкаў, пры гэтым расце колькасць шпіталізаваных з пнеўманіяй.

Таксама паведамляецца, што Кабмін прапанаваў штрафаваць за адсутнасць маскі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0