81-гадовая жыхарка абласнога цэнтра стала ахвярай махляра. Са слоў пенсіянеркі, яна на працягу двух месяцаў перадавала грошы 41-гадоваму знаёмаму сваёй дачкі, які абяцаў дапамагчы той пазбегнуць крымінальнай адказнасці. У выніку дачку прысудзілі да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, а пацярпелая страціла больш за 10 тысяч рублёў, паведамляе МУС.

На час следства фігурантку справы аб махлярстве арыштавалі, чым і скарыстаўся гамяльчук: прыйшоў да яе маці і пераканаў, што нібыта можа дапамагчы дачцэ пазбегнуць крымінальнай адказнасці. Для гэтага трэба наняць добрага адваката. Насамрэч мужчына не збіраўся нічога рабіць і папросту выманьваў грошы. Гатоўку гамяльчук марнаваў на забавы.

Падман выявіўся, калі дачку пацярпелай прысудзілі да пазбаўлення волі.

Распачалі крымінальную справу за махлярства ў буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0