У магілёўкі скралі залаты ланцужок з падвескай на агульную суму каля 150 рублёў. У злачынстве 40-гадовая жанчына падазравала свайго новага знаёмага, з якім напярэдадні распівалі спіртныя напоі, паведамляе МУС.

39-гадовы жыхар абласнога цэнтра, раней ужо неаднаразова судзімы за крадзеж і рабаванне мужчына, які нядаўна вызваліўся з месца пазбаўлення волі, адправіўся ў адну з забаўляльных устаноў горада, дзе і пазнаёміўся з кампаніяй, якая складалася з некалькіх жанчын. Пасля сумеснага распівання спіртных напояў ён запрасіў новых знаёмых да сябе дадому, аднак патрапіць унутр не атрымалася: дзверы ў кватэру не адчыніла маці кампанейскага мужчыны.

Тады госці прынялі рашэнне разысціся па дамах, выключэннем стала толькі адна магілёўка, якая хацела працягваць свята і запрасіла мужчыну ўжо да сябе ў госці. Праўда, і да жанчыны яны таксама не патрапілі: развіталіся ля пад'езда, пры гэтым, абдымаючы жанчыну на развітанне, мужчына незаўважна зняў з яе шыі ювелірнае ўпрыгажэнне.

Ланцужок ён адразу ж занёс у ламбард, а кулон пакінуў сабе. Пасля таго, як магілёўка працверазела і ўбачыла прапажу ювелірнага вырабу, яна адразу ж звярнулася ў міліцыю.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0