«Белавія» падаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках.

Прыпыненне палётаў працягнулі па наступных напрамках: Варшава — па 14 ліпеня; Вена, Вільнюс, Рыга, Талін — па 15 ліпеня; усе пункты Казахстана, Расіі, Грузіі, а таксама Ташкент — па 31 ліпеня.

Вярнуць грошы ці змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна да 31 снежня.

На сёння рэйсы з Мінска ёсць у Брусель, Ерэван, Лондан, Будапешт, Берлін, Франкфурт, Гановер, Мюнхен, Тэль-Авіў, Барселону, Рым, Мілан, Кішынёў, Амстэрдам, Бялград, Стамбул, Кіеў, Адэсу, Харкаў, Львоў, Хельсінкі, Парыж, Прагу і Стакгольм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0