Палітолаг Павел Усаў у сваім фэйсбуку выступіў за санкцыі супраць некаторых патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, калі яны не знімуцца з выбараў.

Усаў лічыць, што ўдзел у палітычных фальсіфікацыях не павінен заставацца беспакараным.

«Я лічу, што ў выпадку калі Захад будзе сур'ёзна разглядаць пытанне аб увядзенні санкцый у адносінах да людзей сістэмы, якія былі задзейнічаныя ў фальсіфікацыях, перш за ўсё, забарона на ўезд у краіны ЕС, то ў «чорныя спісы» абавязкова павінны быць уключаны Чэрачань, Канапацкая, Дзмітрыеў», — піша палітолаг.

Працягваючы свой удзел, палітыкі становяцца саўдзельнікамі фальсіфікацыі выбараў, лічыць Усаў. Палітолаг назваў вышэйзгаданых палітыкаў «махінатарамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0