Размовы пра тое, што з тэрыторыі Расіі аказваецца ціск на выбары ў Беларусі, не маюць пад сабой аніякіх падстаў. Пра гэта заявіў у сераду пасол Расіі ў Мінску Дзмітрый Мезенцаў у інтэрв'ю ТАСС.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Я абсалютна перакананы ў тым, што ўсе размовы пра тое, што хтосьці калісьці быццам бы ці нібыта з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі аказвае ціск на выбары ў Беларусі, не маюць пад сабой аніякіх падстаў», — падкрэсліў Мезенцаў.

«Калі хтосьці лічыць, што гэта не так, хай пакажа нейкія факты. Мяркую, што працягваць гэтую тэму больш не трэба», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0