Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаўся за ўвядзенне ў перспектыве бязвізавага рэжыму паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Такую заяву ён зрабіў падчас сустрэчы з еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і пашырэння ЕС Оліверам Вархелі ў фармаце відэаканферэнцыі, якая прайшла з удзелам кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, паведамляе МЗС.

У сваім выступе Уладзімір Макей адзначыў у якасці важнага дасягнення «Усходняга партнёрства» ўступленне ў сілу пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Еўрапейскім саюзам, выказаўся за ўвядзенне ў перспектыве бязвізавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю.

Уладзімір Макей прапанаваў уключыць у пералік стратэгічных мэтаў УП паскарэнне працэдур праходжання мяжы пасажырамі і транспартнымі сродкамі («мяжа за гадзіну»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0