Любыя якасныя і ўстойлівыя змены ў грамадстве ды краіне з’яўляюцца вынікам шматэтапнай дзейнасці вялікай колькасці ўдзельнікаў — не толькі палітыкаў, але таксама актывістаў, грамадскіх дзеячаў і лідараў. Каб спрыяць пазітыўным зменам у Беларусі, Рух «За Свабоду» штогод ладзіць сваю ўласную школу для маладых людзей 18—35 год, на якую запрашае ўсіх зацікаўленых і сёлета.

Рух «За Свабоду» пачаў набор на дзясятую Летнюю школу для моладзі. У межах навучання для студэнтаў школы будуць выкладаць найлепшыя беларускія эксперты ў галінах эканомікі, гісторыі, культуралогіі, палітычнай тэорыі, медыя і іншых, а кожны ўдзельнік школы атрымае магчымасць рэалізаваць уласны праект у адпаведнай тэматычнай сферы.

Сёлета першы блок навучання будзе праходзіць у ліпені ў анлайн-фармаце. Плануецца правядзенне дзесяці заняткаў у вечаровы час. Найлепшыя ўдзельнікі анлайн-школы атрымаюць магчымасць працягнуць навучанне ў другім этапе, які плануецца ажыццявіць у Польшчы (арганізатары забяспечваюць усе выдаткі і аказваюць візавую падтрымку) або рэалізаваць уласны праект пры падтрымцы Руха «За Свабоду».

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 4 ліпеня ўключна. Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18—35 год. На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаны да 6 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0