Шматлікія электронныя звароты грамадзян наконт дзеянняў сілавікоў у дачыненні да Віктара Бабарыкі паступілі ў Генеральную пракуратуру.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

У Генпракуратуры паведамілі, што законнасць затрымання Бабарыкі праверана пракуратурай і пацверджана пастановай суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 24 чэрвеня.

Як патлумачылі ў Генпракуратуры, дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, могуць быць абскарджаны як удзельнікамі крымінальнага працэсу, так і іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, калі праводзяцца працэсуальныя дзеянні і рашэнні закранаюць іх інтарэсы. Пры гэтым адпраўленне заяў па электроннай пошце крымінальна-працэсуальным законам не прадугледжана: хадайніцтва і скаргі падаюцца ў вуснай ці пісьмовай форме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0