Паводле папярэдніх даных, яўка на галасаванні па папраўках да Канстытуцыі Расіі аб абнуленні тэрмінаў Уладзіміра Пуціна склала 65%.

Па выніках апрацоўкі 30% пратаколаў папраўкі падтрымалі больш за 74% расейцаў.

Галасаванне за папраўкі да Канстытуцыі Расіі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня.

Папраўкі да Канстытуцыі Расіі дазволяць дзейнаму прэзідэнту зноў балаціравацца на гэтую пасаду ў 2024 годзе — Уладзімір Пуцін зможа заставацца ва ўладзе да 2036 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0