Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 2 ліпеня ў свеце зарэгістравана 10 805 108 выпадкаў каранавіруса, памерлі 518 968 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 2 779 953 выпадкі каранавіруса, а памерлі 130 798 чалавек, з іх 676 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 1453,4 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1057 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 654,4 тысячы чалавек, 216 памерлі ўчора.

Усяго ў свеце за 1 ліпеня зафіксавалі 196 901 новы выпадак каранавіруса.

За 1 ліпеня памерлі ад каранавіруса 4 847 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0