З пачатку мая ў дэльце Акаванга ў Батсване, размешчанай на поўдні Афрыкі, было выяўлена больш за 350 туш сланоў. Як адзначыў прадстаўнік мясцовага ўрада, ніхто не ведае прычыну гібелі жывёл, а вынікі лабараторных аналізаў стануць вядомыя праз некалькі тыдняў, піша tut.by паводле bbc.com.

У Батсване жыве каля траціны папуляцыі сланоў Афрыкі. Доктар Маккан з брытанскай арганізацыі «Нацыянальны парк выратавання» распавёў, што мясцовыя абаронцы прыроды ўпершыню папярэдзілі ўрад пра гібель жывёл у пачатку мая, калі выявілі 169 туш сланоў у дэльце Акаванга. Падчас далейшых пошукаў было знойдзена яшчэ каля 200 туш жывёл. Па словах Маккана, гэта абсалютна беспрэцэдэнтная падзея.

Урад Батсваны выключыў браканьерства ў якасці прычыны гібелі жывёл, бо іх біўні былі на месцы. Эксперты таксама выключылі сібірскую язву, ад якой летась у Бостване загінула каля 100 сланоў.

Выказваецца меркаванне, што сланы маглі заразіцца на каранавірус. Вынікі аналізаў чакаюцца ў бліжэйшыя тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0