На ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў 9 жніўня дзейнічаць «без усякай літасці».

— 9 жніўня без усякай літасці: не трэба глядзець на Лукашэнку, што ён вось гэта наш, ён з намі быў. Літасць нам не саюзнік. Вы павінны, як у народзе кажуць, узяць галаву ў рукі, падумаць і вырашыць пытанне. Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, будуць іншыя, ён не вечны. А жыццё на гэтым кавалку зямлі павінна працягвацца. Таму адкіньце ўсе эмоцыі, сёння не да эмоцый, сёння граюць на вашых і маіх эмоцыях, сёння выкарыстоўваюць так званыя новыя тэхналогіі: інтэрнэт і іншае. Мы павінны паказаць, што мы беларусы і мы добра разбіраемся ва ўсякіх хітраспляценнях інтэрнэтаўскіх. Мы павінны годна прайсці гэты перыяд. А вы без усякай літасці павінны вызначыць, з кім вы далей будзеце жыць і як вы будзеце будаваць сваю суверэнную незалежную краіну для сваіх дзяцей, — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0