У Палацы Рэспублікі ў Мінску 2 ліпеня прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі. Падчас свайго выступу Лукашэнка закрануў тэму прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца 9 жніўня.

«Мы з вамі пражылі разам чвэрць стагоддзя, як умелі, будавалі нашу Беларусь, як умелі, стваралі і гадавалі нашу моладзь, якая, на жаль, разнародная, але так было заўсёды. На яе крыўдзіцца няма чаго. Калі недзе яна не такая, значыць, не дапрацавалі мы, — сказаў Лукашэнка. — У старэйшага, сярэдняга пакаленняў, тых, хто працуе, асноўная маса людзей правільна ацэньваюць сітуацыю ў краіне. І я ўсё больш сустракаюся з людзьмі, што думаюць, разумнымі, талковымі працавікамі, усё больш адчуваю нейкі жаль да сябе: што вось, Лукашэнка наш, ён з намі быў… Яны спрабуюць мяне ў чымсьці супакоіць. Дык вось я вам скажу галоўнае: я ўжо напрацаваўся, я ўжо наеўся гэтай прэзідэнцкай долі. Я ў гэтай прэзідэнцкай кампаніі не таму, што, учапіўшыся, трымаюся за гэтае крэсла ссінелымі пальцамі. Я найлепшыя гады свайго жыцця, як і многія з вас, аддаў будаўніцтву гэтай краіны. Як маглі, як мог, так і будавалі. Як аказалася, не горш за іншых. Галоўнае, мы пазбеглі войнаў, жывём у бяспечнай, спакойнай краіне, дзе кожны, хто мае малога, можа выйсці на вуліцу ў любы час сутак і быць спакойным. Нам зайздросцяць людзі з іншых краін: нашы браты-расіяне, украінцы. А мы жывём і не разумеем, як гэта нам дасталася. Гэта зрабілі мы з вамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0