Грамадскую актывістку, фельчарку «хуткай дапамогі» Алену Давыдаву — яна падавала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы на выбары — затрымалі 3 ліпеня прыкладна ў 11:50. Сведкай затрымання стаў яе сябар Канстанцін, які распавёў «Свабодзе» акалічнасці.

«Алена ішла адна, яна жыве ў Навабеліцы. За ёй ішлі двое «не па форме» ад яе дома, трое міліцыянтаў пад’ехалі на службовым аўтамабілі, яшчэ двое не ў форме падышлі і з ужываннем сілы затрымалі Алену», — распавёў Канстанцін.

У сацыяльных сетках распаўсюджвалася інфармацыя пра тое, што сёння ў Гомелі а 12-й гадзіне планавалася правесці акцыю салідарнасці на цэнтральным пляжы.

Актывісты раней паведамлялі, што каля іх дамоў дзяжураць супрацоўнікі ў цывільным. Прынамсі, шэрая «Лада» стаяла каля дома Юрыя Уласава, які за падтрымку Сяргея Ціханоўскага адседзеў 45 сутак запар у ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0