kremlin.ru

kremlin.ru

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў Ржэве 30 чэрвеня мелі магчымасць абмеркаваць двухбаковыя адносіны, інтэграцыю і міжнародныя справы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Інтэрфакс-Захад».

«Прэзідэнты ў Ржэве мелі магчымасць абмяняцца думкамі. Кароткая размова адбылася», — сказаў Пяскоў журналістам.

Ён распавёў, што лідары абмеркавалі двухбаковыя адносіны, тэму інтэграцыі.

«У цэлым, абмяняліся думкамі пра міжнародныя справы», — дадаў прэс-сакратар.

Раней прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант распавяла пра сустрэчу так: «Улічваючы сітуацыю, прэзідэнты ў працоўным парадку абмеркавалі ўсе пытанні, якія трэба было закрануць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0