Фота Anry Goodzenko

Фота Anry Goodzenko

Украінка, былы палітвязень Надзея Саўчанка звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі і заклікала вызваліць палітвязьняў у Беларусі. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Саўчанка павіншавала Лукашэнку і ўвесь беларускі народ з афіцыйным днём незалежнасці Беларусі і пажадала міру, незалежнасці і росквіту. Па яе словах, яна не хоча лезці ва ўнутраныя справы суседняй краіны, аднак «нельга заставацца абыякавым, калі ў доме пажар у суседа».

«Найвышэйшае дасягненне лідара — умець узгадаваць сабе годную замену і своечасова перадаць уладу, каб яшчэ паспець пракантраляваць вернасць шляху ў будучыню сваёй дзяржавы», - піша Саўчанка.

На яе думку, украінскія правадыры на такую самаахвярную любоў да сваёй краіны апынуліся няздольныя, таму ва Украіне ідзе вайна.

«Я звяртаюся да вас, Аляксандр Рыгоравіч, як палітвязень у Расіі і ва Украіне. Мне давялося двойчы прайсці гэты шлях. І я ведаю пра парушэнні правоў чалавека не па чутках. Я прашу вас, Аляксандр Рыгоравіч, вызваліць з-за кратаў людзей, якія прызнаныя беларускімі праваабаронцамі і сусветнай супольнасцю вязнямі сумлення», — піша Саўчанка.

Далей яна прыводзіць спіс з 24 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Эдуард Бабарыка, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Ігар Лосік, Вольга Нікалайчык і іншыя.

«Гэтыя людзі ніколі не будуць згодныя з вашым меркаваннем, і яны будуць не самотныя, іх падтрымаюць шмат хто ў вашай краіне. Але пакінуць людзям прастору ў краіне на іх меркаванне трэба. Лепш мець адкрытую апазіцыю, чым кулуарныя інтрыгі і нож у спіне ад суседзяў»»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0