Учора стала вядома, што адміністратар тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь» Сяргей Бяспалаў пакінуў тэрыторыю краіны. Сёння падчас стрыму на ютубе ён расказаў падрабязнасці свайго ад'езду.

Як паведаміў Бяспалаў, 26 чэрвеня да яго прыйшлі невядомыя. Гаспадыні дома ў Зацані, дзе ён арандуе кватэру, паведамілі, што на арандатара заведзена крымінальная справа. Дзякуючы таму, што аўтамабіль Бяспалава быў прыпаркаваны ў іншым месцы, ён пазбегнуў сустрэчы з незнаёмцамі. Гаспадыні дома яны паабяцалі вярнуцца ўвечары.

Блогер пакінуў арэнднае жыллё і знайшоў людзей, якія перавезлі яго праз мяжу ў Маскву. Пазней ён паляцеў у адну з еўрапейскіх краін.

Пасля яго ад'езду ў кватэры правялі ператрус.

Актывіст запэўнівае, што не збіраецца прасіць палітычнага прытулку і плануе вярнуцца ў Беларусь да 9 жніўня.

Бяспалаў падазрае, што інцыдэнт 26 чэрвеня можа быць звязаны са справай адміністратара канала «Беларусь галаўнога мозгу» Ігара Лосіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0