Самы выніковы галкіпер у гісторыі Ражэрыу Сэні зламаў нагу на учорашняй трэніроўцы «Сан‑Паўлу» і прапусціць чатыры месяцы.

Такім чынам 36‑гадовы футбаліст прапускае рэшту матчаў у Кубку Лібертадорыс (лацінамерыканскі аналаг еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў) і чэмпіянаце штату, а таксама старт першынства Бразіліі.

За сваю кар’еру ўдзельнік чэмпіянатаў свету 2002 і 2006 году ў 839 матчах забіў 83 галы са штрафных і пенальці — больш чым хто з галкіпераў у гісторыі.

Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0