Дваццацігадовага педафіла, які амаль год здымаў дзіцячае порна з удзелам дзяўчынак з розных куткоў Беларусі, затрымалі ў Віцебску, піша news.vitebsk.cc.

Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Паводле інфармацыі аддзела па супрацьдзеянні гандлю людзьмі Кастрычніцкага РАУС Віцебска, малады чалавек, раней судзімы за абарот наркотыкаў, з дапамогай грумінгу завабліваў у свае сеткі непаўналетніх дзяўчат, здзяйсняў з імі дзеянні сэксуальнага характару і здымаў дзіцячае порна.

Так, ад чэрвеня мінулага года да сёлетняга красавіка хлопец рэгулярна сустракаўся і займаўся сэксам з пятнаццацігадовай віцяблянкай. У гэты ж час ён у сацсетках актыўна перапісваўся з юнымі дзяўчатамі з розных рэгіёнаў краіны, зачароўваў іх і ненавязліва прапаноўваў сэкс.

Міліцыя лічыць, што так званымі грумінгавымі дзеяннямі дваццацігадовы віцяблянін схіляў дзяцей да інтымнай блізкасці.

Пасля экспертызы канфіскаваных у хлопца смартфона і камп'ютара было выяўлена, што ён здзяйсняў распусныя дзеянні ў дачыненні да малалетніх, а акрамя таго вырабляў і пашыраў порнаграфічныя матэрыялы з удзелам непаўналетніх дзяўчат.

У выніку Следчы камітэт распачаў у дачыненні да маладога жыхара Віцебска крымінальныя справы за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх і за зварот дзіцячай парнаграфіі, паведамляе прэс-служба МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0