Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу, піша БелТА.

Пагоны генерал-маёра ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Гулевіч, намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Назаранка, начальнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Дзмітрый Равуцкі, начальнік упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці Алег Сталярчук і начальнік Інстытута пагранічнай службы Сяргей Жылінскі.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў пагоны генерал-маёра юстыцыі начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Алегу Шандаровічу. Начальніку Гомельскай мытні Феліксу Яшкову было прысвоена званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?