canberratimes.com.au
Аўстралія з 7 ліпеня закрые мяжу паміж найбольш густанаселенымі Штатамі Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс, каб стрымаць успышку каранавіруса ў Мельбурне, сталіцы Вікторыі. Пра гэта піша Reuters.
У апошні раз рух паміж штатамі закрывалі 100 гадоў таму, падчас пандэміі іспанскага грыпу.
Прэм'ер-міністр Вікторыі Даніэль Эндрус заявіў, што гэта неабходны крок, аднак ён, верагодна, стане ўдарам па эканоміцы Аўстраліі, паколькі яна набліжаецца да спаду ўпершыню за амаль тры дзесяцігоддзі.
За мінулыя суткі ў Мельбурне выявілі 127 новых выпадкаў інфікавання, гэта самы вялікі сутачны прырост з пачатку пандэміі. Двое чалавек памерлі — упершыню больш чым за два тыдні.