Фота Сяргея Серабро, «Народныя навіны Віцебска»

Фота Сяргея Серабро, «Народныя навіны Віцебска»

У лесе непадалёк ад вёскі Яроміна вясковец, які ішоў рыхтаваць бярозавыя венікі, убачыў іржавыя боепрыпасы. Мужчына адразу патэлефанаваў у міліцыю, і да яго накіравалі групу размініравання з вайсковай часці 5524 унутраных войскаў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Калі сапёры абследавалі наваколле — а ў гэтай мясцовасці падчас вайны ішлі жорсткія баі — яны знайшлі трыццаць 81-міліметровых мінамётных мін, сем 75-міліметровых артылерыйскіх снарадаў, сем ручных абарончых гранат Ф-1 і дзве ручныя наступальныя гранаты РГ-42.

Усе знойдзеныя боепрыпасы сапёры вывезлі і знішчылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0