Фота абласной міліцыі

Фота абласной міліцыі

Здарэнне адбылося ў кватэры на вуліцы Стралковая: там выпівала кампанія. Пад раніцу паміж маладымі людзьмі паўстаў канфлікт, падчас якога адзін схапіў нож і нанёс ім удар па шыі таварышу, паведамляе абласная міліцыя.

Паранены выйшаў на вуліцу і накіраваўся да суседняга дома па вуліцы Паўднёвая. Сваю агрэсію ён выліў на «Рэно», па якому пачаў наносіць удары нагамі.

Мінак убачыў хлопца ў крыві і выклікаў «хуткую дапамогу». Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. А вось за пашкоджанні аўто давядзецца адказаць. Сума шкоды складае 720 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0