У Ляхавіцкім раёне галоўнага бухгалтара дарожнага ўпраўлення падазраюць у крадзяжы буйной сумы, паведамляе МУС.

Высветлілася, што галоўная бухгалтарка мясцовага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення датычная да крадзяжу фінансаў.

Восем гадоў 55-гадовая падазраваная, карыстаючыся сваім службовым становішчам, завышала зарплаты работнікам прадпрыемства. Яна фальсіфікавала сумы ў плацежных даручэннях і спісах на пералік грошай. Дакументы падпісваліся кіраўніцтвам упраўлення і накіроўваліся ў розныя банкі. У выніку жанчына атрымлівала на свае рахункі зарплаты, прэміі і адпускныя, якія значна перавышаюць устаноўлены памер.

У выніку фінансавых махінацый галоўная бухгалтарка завалодала звыш 360 тысячамі рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0