Случчанка выпала з балкона на 8-м паверсе дома на вуліцы Леніна ў раёне стаматалогіі. Гэта адбылося каля 3:30 раніцы ў суботу, 4 ліпеня. Паводле інфармацыі «Кур'ера» на раніцу 6 ліпеня, дзяўчына знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане: у яе шматлікія пераломы, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і разрыў лёгкіх.

Дзяўчына з мужам была ў гасцях. У кампаніі, з якой яны выпівалі, былі і сваякі.

Пасля застолля дзяўчына прачнулася ноччу і выйшла пакурыць на балкон. Яе муж пайшоў следам. У іх пачаўся канфлікт, случчанка паспрабавала сесці на падаконнік. Аднак муж перашкодзіў ёй зрабіць гэта, і канфлікт быў вычарпаны.

Пасля гэтага муж выйшаў на кухню, а калі вяртаўся, убачыў, што жонка сядзіць на падаконніку спінай на вуліцу. Ён не паспеў падбегчы і ўтрымаць яе — 23-гадовая случчанка звалілася ўніз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0