Савецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях накіраваў у Эканамічны суд Мінска заяву, у якой просіць праз суд прыпыніць дзейнасць Symbal.by у будынку на праспекце Машэрава, 18. Суд адбудзецца 16 ліпеня. Пра гэта ў сваім фэйсбуку піша Павел Белавус.

Яшчэ 23 чэрвеня Савецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях склаў прапанову аб спыненні дзейнасці крамы праз парушэнні. Пастанову зацвердзілі 24 чэрвеня, крама Symbal.by спыніла дзейнасць 29 чэрвеня. У той жа дзень Савецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звярнуўся ў Эканамічны суд Мінска з просьбай прыпыніць дзейнасць крамы Symbal.by праз парушэнні, бо крама не спыніла дзейнасць 24 чэрвеня пасля зацвярджэння пастановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0