Паводле распараджэння Лукашэнкі ад 2 ліпеня ў Мінску ў 2020-2024 гадах плануецца пабудаваць чатыры інтэрнаты для ВНУ. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адзін з інтэрнатаў будзе на 1030 месцаў. З іх 530 месцаў выдзеляць Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі і 500 — Беларускаму дзяржаўнаму медыцынскаму ўніверсітэту. Яшчэ два інтэрнаты на 1030 месцаў кожны пабудуюць для БНТУ і БДТУ. Акрамя таго, будзе ўзведзены інтэрнат на 700 месцаў для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Акрамя гэтага, для Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў найбліжэйшыя чатыры гады запланавана будаўніцтва Вучэбнага корпуса практыка-арыентаванага навучання на 1000 месцаў.

Распараджэннем вызначаны генеральныя праектныя і падрадныя арганізацыі, якія будуць займацца будаўніцтвам гэтых аб'ектаў.

Кантраляваць выкананне распараджэння будзе Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0