Валер Цапкала
У інтэрвію «Свабодзе» патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Валер Цапкала расказаў, чаму яму цяжка гаварыць па-беларуску, і паабяцаў заняцца вывучэньнем беларускай мовы.
Цапкала сказаў, што яму цяжка размаўляць па-беларуску праз паланізмы ў маўленьні. Палітык сказаў, што ў 1970-я гады, калі жыў у Гародні, стаў вывучаць польскую мову па амэрыканскіх фільмах і мультфільмах. Тады польская мова дамінавала над беларускай, бо была крыніца новай інфармацыі. Паводле Цапкалы, паланізмы ў яго маўленьні сустракаюцца часьцей за русізмы.
«У мяне па беларускай літаратуры было 5, я вельмі люблю беларускую паэзію. Ведаю на памяць творы Багдановіча, вельмі ён мне падабаўся», — сказаў Цапкала.





