На сустрэчы з актывам Мінска Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за мяжой ацанілі намаганні Беларусі ў барацьбе з карупцыяй і яе нізкі ўзровень у параўнанні з іншымі краінамі, паведамляе прэс-служба.

«У нас не трэба плаціць хабар для таго, каб да кагосьці ў кабінет зайсці. Калі хто-небудзь хоча інакш — я не ваш прэзідэнт. І вы не галасуйце за мяне», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Я ж не лунаю ў аблоках, разумею, што адбываецца ў краіне. І разумею, што ў многіх выклікала незадаволенасць тое, што на нары за апошнія 3-5 гадоў прыйшлося адправіць нямала мінчан. Але паверце, на гэтых людзях таўра ставіць няма дзе. Слухайце, як можна трываць, калі абкрадаюць у школах і дзіцячых садках дзяцей, калі займаюцца паборамі, збіраюць нейкія грошы для сябе?» - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0