Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Парламенцкая асамблея АБСЕ не зможа накіраваць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь, паведаміў TUT.BY кіраўнік Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

Дэпутат падкрэсліў, што беларускія парламентарыі зацікаўлены ў тым, каб запрасіць на выбары калег.

— Але Парламенцкая асамблея АБСЕ ўжо сказала, што не зможа накіраваць сваіх назіральнікаў. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй, — патлумачыў Савіных.

Пытанне з прысутнасцю міжнародных назіральнікаў «вісела» ў паветры да апошняга. У сярэдзіне чэрвеня кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына пасля нарады ў Лукашэнкі заявіла, што Беларусь пачне запрашаць міжнародных назіральнікаў пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.

Крыху пазней кіраўнік МЗС Уладзімір Макей сказаў, што Беларусь усё яшчэ не адмаўляецца ад запрашэння міжнародных назіральнікаў, але будзе глядзець на эпідэміялагічную сітуацыю.

Тым часам паводле афіцыйных звестак каранавірус у Беларусі амаль пераможаны. Сёння Мінздароўя налічыла 199 новых выпадкаў, учора — 250.

Акрамя Парламенцкай асамблеі АБСЕ, вялікую місію назірання накіроўвае звычайна Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0