Злева направа: Юлія Андрусішына, Анатоль Сідарэвіч, Маргарыта Пярова ў Рэдакцыі НН.

Злева направа: Юлія Андрусішына, Анатоль Сідарэвіч, Маргарыта Пярова ў Рэдакцыі НН.

Пахадзіць па мінскіх вулках прыехалі Маргарыта Пярова і Юлія Андрусішына.

У Мінск наведаліся родныя ўнучкі Эміліі Шабуні, малодшай сястры Івана ды Антона Луцкевічаў, — Маргарыта Пярова з Пецярбургу і Юлія Андрусішына з Нью-Ёрку.

Іван і Антон Луцкевіч былі пачынальнікамі беларускага нацыянальнага руху, які прывёў да аднаўлення дзяржаўнасці Беларусі. Іван заснаваў першы навачасны Беларускі музей, Антон — газету «Наша Ніва». Яны стварылі першыю палітычную партыю, якая выступала з беларускіх пазіцый — Беларускую рэвалюцыйную (пазней — Сацыялістычная) грамаду. Антон з часам стаў прэм'ерам БНР.

«Прыехалі яны пахадзіць па мінскіх вуліцах: і Юлія, і Маргарыта тут нарадзіліся. Гэта прыватны візіт», — распавёў укладальнік кнігі «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні», гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч.

Сёстры наведаліся і ў рэдакцыю «Нашай Нівы».

Заўтра спадарыні Андрусішына і Пярова наведаюцца ў Прагу да Багдана Андрусішына (Данчыка), сына Юліі.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0