100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове набралі 78 абітурыентаў, паведамляе БелТА.
Вынікі ЦТ па беларускай мове ўжо даступныя абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ. Сёлета стобальнікаў — 78 чалавек, летась іх было 42.
Два чалавекі паказалі нулявы вынік.
Здаваць ЦТ па беларускай мове планавалі 18,6 тысячы чалавек, на іспыт не прыйшло крыху больш за 6% абітурыентаў.