Справа - налева: Сяргей Аліфяровіч, Тацяна Юхневіч, Ігар Макарэвіч, Аляксандр Петручэня, фота Радыё Свабода.

Справа - налева: Сяргей Аліфяровіч, Тацяна Юхневіч, Ігар Макарэвіч, Аляксандр Петручэня, фота Радыё Свабода.

14 красавіка Гомельскі абласны суд вынес прысуд чатыром жыхарам вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна па справе аб забойстве імі аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога яны падазравалі ў падпалах ў вёсцы.

Сяргей Аліфяровіч асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ігар Макарэвіч — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Суд прызнаў іх вінаватымі ў забойстве (артыкул 139, ч. 2).

Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам ад васьмі да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне. Пры вынясенні прысуду быў прыменены артыкул 70 КК

(прзыначэнне больш мяккага пакарання, чым прадугледжана за гэтае злачынства.

Аляксандр Петручэня і Тацяна Юхневіч — да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы.

Канчатковы тэрмін пакарання Тацяны Юхневіч з улікам неадбытага пакарання паводле папярэдняй судзімасці складзе пяць гадоў.

Да ўступлення прысуду ў сілу асуджаным у першай інстанцыі мера стрымання засталася без зменаў - хатні арышт.

Таксама ўся чацвёрка разам павінна выплаціць сваячцы загінулага кампенсацыю маральнага ўрону ў памеры Br8 млн.

Дзеянні Тацяны Юхневіч і Аляксандра Петручэні перакваліфікаваныя з "пасобніцтва ў здзяйснення злачынства" ў "неданясенне пра здзяйсненне злачынства".

Прадстаўнікі абароны Аліферовіча і Макарэвіча маюць намер абскардзіць прысуд.

Алена Германовіч, БелаПАН, Алена Сафронава, БЕЛТА

Пракурор Андрэй Бондар учора запатрабаваў пакараць непасрэдных выканаўцаў забойства — Сяргея Аліфяровіча і Ігара Макарэвіча — 14 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму; памагатых: Таццяну Юхневіч — 8,5, Аляксандра Петручэню — 8 гадамі зняволення.

Паводле А. Бондара, у абвінавачаных былі падставы негатыўна ставіцца да забітага Мікалая Макарэвіча.

Але ім «ніхто не даваў права распараджацца чужым жыццём».

Сёння абвінавачаныя выступілі з апошнім словам.

Сяргей Аліфяровіч, качагар і бацька дваіх малалетніх дзяцей, заявіў: «Мяне падштурхнуў на гэтае злачынства сам Мікалай Макарэвіч — тым, што здзекаваўся з жыхароў вёскі, і пагрозамі ў мой бок.

Я не якісьці забойца ці маньяк. Я абараняў сваю сям’ю. Я не хацеў забойства, але так выйшла. Я не хацеў забіваць яго, бо я крыві не хацеў і задавальнення ад гэтага не атрымліваў.

У тым, што адбылося, вінаваты сам пацярпелы, і няхай яго радня злосці на нас не трымае. Я вінаваты і павінен быць пакараны. Я ўжо і так пакараны ад Бога. Калі вы хочаце і дазваляе закон, не пазбаўляйце мяне волі».

Яшчэ адзін непасрэдны выканаўца забойства Ігар Макарэвіч, казаў у апошнім слове: «Кашмар таго, што адбылося, пераследуе мяне кожную ноч». Абвінавачаны выказаў жаль з прычыны здарэньня. Ён лічыць, што «толькі сумленнай працай можна загладзіць сваю віну».

Таццяна Юхневіч, якая ў дзень забойства разам з Аляксандрам Петручэнем сачыла за Мікалаем Макарэвічам і вынесла каністру з бензінам, каб спаліць нябожчыка, віны сваёй не прызнала. Патлумачыла, што «калі б міліцыя неяк аберагала нас, такога б не адбылося». Яна прасіла даць ёй магчымасць «працягнуць выхаванне дзіцяці, якое засталося без увагі бацькі». Дарэчы, спадарыня Юхневіч на дзень забойства яшчэ не адбыла пакаранне за ранейшае злачынства — раненьне нажом свайго сужыцеля.

Радыё Свабода

***

Жорсткае забойства Мікалая Макарэвіча, 1957 года нараджэння, адбылося 31 снежня 2008 года. Яго цела спрабавалі спаліць, а затым адвезлі і схавалі каля вёскі Белеў Жыткавіцкага раёна.

10 студзеня па падазрэнні ў забойстве былі затрыманыя тры мясцовыя жыхары — 1972, 1974 і 1985 гадоў нараджэння. Іх змясцілі ў следчы ізалятар, аднак 6 лютага, пасля ўмяшання прэзідэнта краіны, мера стрымання была змененая на хатні арышт.

24 лютага абвінавачанне ў забойстве было прад’яўлена 21‑гадовай жыхарцы Пухавічаў, якая раней была асуджана за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму сужыцелю і адбывала пакаранне ў выглядзе абмежавання волі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0