Жыхара Вільні Тэадораса Малінаўскаса могуць назваць стваральнікам антыкрызіснага дома.

23‑гадовы хлопец здолеў пабудаваць дом за 200 літаў (каля 60 еўра).

Так студэнт Літоўскай мастацкай акадэміі, будучы скульптар, даказаў, што ўласны дом можна пабудаваць без вялікіх высілкаў.

Праўда, гэты дом невялічкі — усяго 15 квадратных метраў. На першым паверсе — працоўны кабінет, на другім — спальня.

Ля дома завяршаецца будаўніцтва двух верандаў.

За некалькі соцен літаў Тэадорас набыў крапежныя элементы ды мантажную пену.

«Рэшту я сабраў на будоўлях і звалках. Рэшткамі матэрыялаў ахвотна дзяліліся людзі, што будавалі ўласныя дамы, дарылі непатрэбныя ў гаспадарцы рэчы», — кажа Т. Малінаўскас.

«Праўда, мне пашанцавала, што бацька выдзеліў участак пад будаўніцтва
— на звалцы я б яго дакладна не знайшоў бы», — сказаў будучы скульптар.

 Фота lrytas.lt

Фота lrytas.lt

delfi паводле lrytas.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0