Здарэнне адбылося ў Мазыры 6 ліпеня ў аптэцы па вуліцы Прытыцкага, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Фармацэўт выклікала міліцыю. Яна распавяла, што п'яны мужчына пасварыўся з наведвальнікам, а затым разбіў вітрыну.

Відавочцы сказалі, куды пабег скандаліст, яго хутка знайшлі ля суседняй крамы. Там дэбашыр таксама пасварыўся з прадаўцом.

Прычынай агрэсіўных паводзін аказалася адсутнасць у продажы настойкі календулы, якую перыядычна п'юць замест алкаголю.

Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0