Пра гэта заявіў міністр фінансаў краіны Аляксей Кудрын. На ягоную думку, замежнаэканамічныя ўмовы для Расіі ў наступныя 10—50 гадоў будуць неспрыяльнымі.

«У бліжэйшыя 10-20-50 гадоў мы не будзем мець такіх спрыяльных умоваў, якія былі ў перыяд з 2000 да 2004 гадоў», — сказаў міністр фінансаў Расіі на пашыранай калегіі Мінфіну краіны.

Ён параўнаў сітуацыю з пачаткам 90-х, калі спад амерыканскай эканомікі доўжыўся 8 месяцаў, а аднаўленне — 92 месяцы. Між тым на гэты раз амерыканская эканоміка за 8 месяцаў яшчэ не дасягнула дна.

Таму, у разуменні Кудрына, попыт на расійскую прадукцыю яшчэ доўга адносна невысокім. Расія больш не будзе мець у распараджэнні столькі свабодных грошай, як у апошнія гады.

Стан расійскай эканомікі паўплывае і на перспектывы Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?