26-гадовага жыхара Гомеля падазраюць у вымагальніцтве, паведамляе Следчы камітэт.

У верасні 2019 года падазраваны пазнаёміўся з 21-гадовай гамяльчанкай на папулярным сэрвісе анлайн-знаёмстваў. Пры гэтым хлопец размясціў у праграме чужую фатаграфію і ў анкеце павялічыў свой узрост. Пасля непрацяглай перапіскі хлопец запрасіў дзяўчыну на рэальную сустрэчу ў сваю кватэру.

Пасля спаткання малады чалавек сказаў, што запісаў усё на камеру. Пад пагрозай, што размесціць відэа ў адкрытым доступе, ён запатрабаваў у дзяўчыны купіць яму тэлевізар або ноўтбук.

Аднак гамяльчанка звярнулася ў міліцыю. Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.1 ст.208 (вымагальніцтва) КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0